Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 снежня 2022, 09:21

Лукашэнка павіншаваў асабовы склад 56-га палка сувязі з 80-годдзем з дня ўтварэння

15 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў асабовы склад і ветэранаў 56-га асобнага Тыльзіцкага ордэна Чырвонай Зоркі палка сувязі з 80-годдзем з дня ўтварэння. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Баявы летапіс часці пачаўся ў грозным 1942 годзе, калі быў сфарміраваны 1-ы асобны полк сувязі 1-й паветранай арміі. Нягаснучай славай пакрылі сябе воіны-сувязісты, паспяхова забяспечваючы надзейнае і бесперабойнае кіраванне авіяцыяй у ходзе Ржэўскай і Арлоўскай аперацый, пры разгроме гітлераўскіх войскаў у Прыбалтыцы і Усходняй Прусіі, - гаворыцца ў віншаванні. - Асаблівая старонка ў гісторыі палка - удзел у аперацыі "Баграціён" па вызваленні беларускай зямлі ад фашысцкага прыгнёту".

Слаўныя традыцыі франтавікоў прадаўжае сённяшняе пакаленне воінаў палка, паспяхова асвойваючы найноўшыя ўзоры комплексаў і сродкаў сувязі, праяўляючы высокае прафесійнае майстэрства пры выкананні задач баявога дзяжурства, правядзенні розных вучэнняў, а таксама забеспячэнні паветраных парадаў і літарных палётаў, адзначыў кіраўнік дзяржавы.

"Перакананы, што кожны з вас і ў далейшым зробіць усё магчымае, каб над нашай роднай Беларуссю заўсёды было мірнае неба, а сістэма кіравання Узброенымі Сіламі давала магчымасць эфектыўна выконваць задачы па абароне суверэнітэту і незалежнасці беларускай дзяржавы", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт пажадаў асабоваму складу і ветэранам палка сувязі моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, міру і новых дасягненняў у службе на карысць Айчыны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі