Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
16 лістапада 2018, 09:06

Лукашэнка павіншаваў Аляксандра Малініна з 60-годдзем

16 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расіі Аляксандра Малініна з 60-годдзем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Любоў шматлікіх паклоннікаў у Расіі і за яе межамі, прызнанне высокага выканальніцкага майстэрства ў прафесійным асяроддзі - заслужаная ўзнагарода за Ваш яркі талент і ўнікальную манеру выканання. Вы стварылі мноства музычных твораў, якія пакарылі слухачоў энергіяй, аптымізмам і сапраўдным гуманізмам", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што пранікнёная, шчырая творчасць народнага артыста Расіі і ў далейшым будзе радаваць публіку, садзейнічаць умацаванню культурных сувязей паміж народамі Беларусі і Расіі.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Аляксандру Малініну добрага здароўя, шчасця, поспехаў у рэалізацыі ўсіх планаў і пачынанняў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі