Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 кастрычніка 2021, 17:54

Лукашэнка павіншаваў Аліну Гарнасько з трыумфальным выступленнем на ЧС па мастацкай гімнастыцы ў Японіі

28 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Аліну Гарнасько з трыумфальным выступленнем на чэмпіянаце свету па мастацкай гімнастыцы ў Японіі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Тры медалі, уключаючы золата ў практыкаванні са стужкай, сталі яркай падзеяй на фінішы гэтага паспяховага для беларускай мастацкай гімнастыкі сезона", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў спартсменцы моцнага здароўя, шчасця і новых вялікіх перамог для роднай Беларусі. "Няхай табе і тваім трэнерам заўсёды спадарожнічае поспех і ў спорце, і ў жыцці", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі