Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 чэрвеня 2019, 18:19

Лукашэнка павіншаваў акрабатак з заваяваннем першага для Беларусі золата ІІ Еўрапейскіх гульняў

22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў членаў нацыянальнай каманды па спартыўнай акрабатыцы Вераніку Набокіну, Юлію Івончык і Карыну Сандовіч з заваяваннем першага для Беларусі залатога медаля II Еўрапейскіх гульняў 2019 года. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Дзякую за моцныя і незабыўныя эмоцыі, падораныя гэтай прыгожай і ўпэўненай перамогай. Першыя поспехі нашых спартсменаў, і асабліва ваша золата, - цудоўны падарунак для ўсіх беларусаў і яркі пачатак Еўрапейскіх гульняў", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў спартсменкам і ўсяму трэнерскаму штабу моцнага здароўя і новых дасягненняў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі