Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
01 снежня 2022, 09:04

Лукашэнка павіншаваў "Агат": завод з'яўляецца ключавым звяном абароннага сектара і вядомым брэндам

1 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў кіраўнікоў, работнікаў і ветэранаў ААТ "Агат - электрамеханічны завод" з 70-годдзем з дня яго ўтварэння. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Пабудаванае ў пасляваенныя гады, у далёкім 1952 годзе, прадпрыемства паспяхова асвоіла выпуск складанай радыётэхнічнай прадукцыі для Ваенна-паветраных сіл і грамадзянскай авіяцыі, за што было ўдастоена высокай урадавай узнагароды - ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга, - гаворыцца ў віншаванні. - Сёння гандлёвая марка "Агат" вядома далёка за межамі Рэспублікі Беларусь. Дзякуючы напрацаванай вытворчай базе і высокай кваліфікацыі спецыялістаў, прадпрыемства ўпэўнена трымае планку высокатэхналагічнай арганізацыі па вытворчасці як ваеннай, так і грамадзянскай спецыяльнай тэхнікі. Завод па праву з'яўляецца адным з ключавых звёнаў абароннага сектара і вядомым брэндам беларускай прамысловасці, які выпускае мабільныя сістэмы кіравання і сувязі ваеннага прызначэння, прыборы і абсталяванне для аўтамабільнай, сельскагаспадарчай і будаўнічай тэхнікі".

Валодаючы вялікім навукова-тэхнічным патэнцыялам, практычным вопытам і высокім прафесіяналізмам, з'яднаны калектыў завода будзе і ў далейшым уносіць дастойны ўклад ва ўмацаванне абараназдольнасці дзяржавы, развіццё эканомікі краіны і павышэнне дабрабыту народа, упэўнены Прэзідэнт. Ён пажадаў кіраўнікам, работнікам, ветэранам "Агата" моцнага здароўя і дабрабыту, а прадпрыемству - новых поспехаў і працвітання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі