Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
02 снежня 2021, 12:07

Лукашэнка паведаміў аб магчымым нарошчванні колькасці Узброеных Сіл

2 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю генеральнаму дырэктару міжнароднага інфармацыйнага агенцтва "Расія сёння" Дзмітрыю Кісялёву расказаў аб магчымым нарошчванні колькасці Узброеных Сіл, паведамляе БЕЛТА.

Паводле слоў Прэзідэнта, цяпер колькасць беларускіх Узброеных Сіл складае каля 65 тыс. чалавек, і гэтага дастаткова для арганізацыі абароны дзяржавы. "Мы нарошчваць Узброеныя Сілы не плануем. Нам дастаткова гэтага", - падкрэсліў ён.

У той жа час Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на няпростую сітуацыю на граніцы з Украінай. Цяпер украінскі бок праводзіць ваеннае вучэнне, да іх прыцягнута 10 тыс. ваеннаслужачых. Паводле яго заяў, адпрацоўваюцца пытанні барацьбы з нелегальнай міграцыяй. Але, мяркуючы па манеўрах, мэты вучэння зусім іншыя.

"У нас цяпер 65 тысяч, напэўна, 70 будзем мець у сувязі з тым, што нам прыкрываць поўдзень трэба, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Таму 65 тысяч у нас сёння армія. Хутчэй за ўсё, яшчэ на пяць тысяч нам давядзецца гэтыя часці там мець. Не поўнасцю разгорнутыя, а часткова".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі