
25 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Паўсвету марыць пра беларускую "дыктатуру" - дыктатуру рэальных спраў і інтарэсаў людзей. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 25 сакавіка на цырымоніі інаўгурацыі ў Палацы Незалежнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Паўсвету марыць пра нашу "дыктатуру" - дыктатуру рэальных спраў і інтарэсаў нашых людзей, - заявіў кіраўнік дзяржавы. - І са свабодай слова ў нас усё ў парадку. Дэмакратыі ў нас больш, чым у тых, хто называе сябе яе эталонам".
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што кожны ў Беларусі мае канстытуцыйнае права і магчымасць выказацца. "Але не трэба заклікаць знішчыць усё, што створана многімі пакаленнямі беларусаў. Мы не дазволім выкарыстоўваць свабоду слова як дубіну для разбурэння ўласнай краіны. Да чаго гэта можа прывесці, мы бачым. Мы праз многае прайшлі, пракладваючы свой суверэнны шлях. І спробы перавярнуць наша жыццё, бясконцая крытыка нашага курсу, нападкі на нашых людзей, якія займаюць цвёрдую дзяржаўную пазіцыю, - гэта цана незалежнасці дзяржавы. Цана дабрабыту нашага народа!" - заявіў Прэзідэнт.-0-