Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
29 лістапада 2019, 09:00

Лукашэнка пацвярджае зацікаўленасць Беларусі ў развіцці дыялогу з Палесцінай

29 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Дзяржавы Палесціна Махмуда Абаса з Міжнародным днём салідарнасці з палесцінскім народам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Упэўнены, што дасягненне Палесцінай дзяржаўнага суверэнітэту і прызнанне яе тэрытарыяльнай цэласнасці ў адпаведнасці з нормамі міжнароднага права будуць садзейнічаць забеспячэнню стабільнасці на Блізкім Усходзе", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы пацвердзіў зацікаўленасць Беларусі ў далейшым развіцці канструктыўнага дыялогу з Палесцінай на прынцыпах даверу і ўзаемаразумення.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі