Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 лютага 2020, 14:43

Лукашэнка пацвярджае задачу па росце зарплат настаўнікаў і ўрачоў да 100 працэнтаў і 150 працэнтаў ад сярэдняй па краіне

28 лютага, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пацвярджае задачу па росце зарплат настаўнікаў і ўрачоў да адпаведна 100 працэнтаў і 150 працэнтаў ад сярэдняй па краіне. Аб гэтым ён заявіў на VIII з'ездзе ФПБ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У чацвёртым квартале мінулага года мы дасягнулі ўзроўню зарплаты бюджэтнікаў не ніжэй за 80 працэнтаў ад узроўню зарплаты па краіне. На 2020 год пастаўлена дакладная задача - захаваць гэтыя паказчыкі. Нядаўна мне дакладваў міністр фінансаў - у нас не проста ёсць надзея, мы абавязкова гэты ўзровень захаваем. Для гэтага ёсць адпаведныя сродкі. Зарплата настаўніка павінна дасягнуць 100 працэнтаў ад сярэдняй па краіне, а ўрача - 150 працэнтаў", - сказаў беларускі лідар.

"Думаю, калі мы выведзем настаўніка на 100 працэнтаў, а ўрача на 150 працэнтаў, гэта будзе каласальнай перамогай. І пры тых ільготах, якія ў нас існуюць у грамадстве, пачынаючы ад камуналкі, мы не самыя горшыя", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка таксама выказаў меркаванне, што ў пытанні павышэння зарплат трэба апасацца разбалансіроўкі сістэмы, калі рабіць гэта за адзін раз. "Будзем гэта рабіць спакойна (павышаць зарплаты. - Заўвага БЕЛТА). Нават калі будзе шмат грошай, усё роўна трэба рабіць спакойна. Нельга імгненна ўкідваць грошы ў вялікіх аб'ёмах, - лічыць беларускі лідар. - Трэба рабіць як заўсёды ў жыцці - ціха, спакойна (грошы не любяць шуму і гвалту). І мы гэта будзем рабіць".

Гаворачы аб заработнай плаце работнікаў бюджэтных арганізацый, Прэзідэнт згадаў аб нядаўна ўведзеных новых падыходах да яе налічэння. "Задача новаўвядзення - зрабіць сістэму больш празрыстай і зразумелай. Пры гэтым маім патрабаваннем, якое я агучыў публічна, было не дапусціць зніжэння зарплат ні на капейку. Лепш 10 капеек дабавіць да таго, што было. Каб не было размоў", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт заявіў, што ў цэлым прафсаюзам сумесна з Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны трэба ўзяць на кантроль тыя арганізацыі, дзе ўзровень зарплаты ніжэйшы за Br500. "А ўраду пастаўлена год таму задача - нам трэба цяпер паглядзець на зарплату, дзе яна ніжэйшая за $500", - дадаў ён.

Як раней паведамлялася БЕЛТА, у Беларусі ў сярэднетэрміновай перспектыве (да 2025 года) ставіцца задача выйсці на мэтавы паказчык па сярэдняй заработнай плаце ўрача на ўзроўні 150 працэнтаў да сярэдняй зарплаты па эканоміцы, педагагічнага работніка - на ўзроўні 100 працэнтаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі