Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка пацвярджае прыхільнасць да дамоўленасцей аб развіцці супрацоўніцтва з Узбекістанам

Прэзідэнт 23.10.2018 | 11:20
Віктар Махмудаў і Аляксандр Лукашэнка
Віктар Махмудаў і Аляксандр Лукашэнка

23 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пацвярджае прыхільнасць да дамоўленасцей аб развіцці супрацоўніцтва з Узбекістанам. Аб гэтым ён заявіў на сустрэчы з сакратаром Савета бяспекі пры Прэзідэнце Узбекістана Віктарам Махмудавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Усе нашы дамоўленасці з Прэзідэнтам Узбекістана святыя. Мы абавязкова выканаем узятыя на сябе абавязацельствы. Перадайце майму добраму сябру, што мы будзем выконваць нашы дамоўленасці", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў дынамічнае развіццё адносін паміж Беларуссю і Узбекістанам. "Я пастаянна аб гэтым гавару і падкрэсліваю гэта. Мы літаральна за пару гадоў прайшлі такі шлях, які не змаглі прайсці да гэтага за два дзесяцігоддзі", - сказаў ён. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў асаблівую заслугу ў гэтым асабіста Прэзідэнта Узбекістана Шаўката Мірзіёева.

Прэзідэнт Беларусі таксама даў высокую ацэнку дасягненням кіраўніка ўзбекскай дзяржавы, у тым ліку ў знешняй палітыцы. "Ён хутка нармалізаваў адносіны з суседзямі, цудоўна паводзіць сябе на міжнароднай арэне, у яго выдатныя адносіны і з Захадам, і з Усходам, - сказаў беларускі лідар. - Таму фон добры для нашых адносін, і добра, што ў нас такія ж адносіны".

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што ў час яго нядаўняга візіту ва Узбекістан бакі дамовіліся выпрацаваць канкрэтную дарожную карту далейшага развіцця супрацоўніцтва. Адзін з яе раздзелаў прысвечаны ваенна-тэхнічнаму супрацоўніцтву, на што і накіраваны візіт у Беларусь Віктара Махмудава. Аляксандр Лукашэнка ў сувязі з гэтым паабяцаў падзяліцца беларускім вопытам і напрацоўкамі ў гэтай сферы, якія будуць цікавіць абаронны комплекс Узбекістана: пачынаючы ад падрыхтоўкі кадраў і заканчваючы ўзбраеннем.

У сваю чаргу Віктар Махмудаў адзначыў пазітыўнае супрацоўніцтва краін у ваенна-тэхнічнай сферы. "Практычна ўся дарожная карта (план практычных дзеянняў па далейшым развіцці супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Узбекістанам у галіне бяспекі на 2017-2018 гады. - Заўвага БЕЛТА), якую мы запланавалі на 2018 год, поўнасцю рэалізавана. Мы задаволены дасягнутымі рэзультатамі. І па выніках нашых кансультацый мы падпісалі новую дарожную карту на 2019-2020 гады", - сказаў ён.

Візіт сакратара Савета бяспекі пры Прэзідэнце Узбекістана праходзіць з 22 па 25 кастрычніка. Праграмай знаходжання Віктара Махмудава ў Беларусі таксама прадугледжаны шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на прасоўванне на ўзбекскі рынак беларускіх тавараў і паслуг ваеннага прызначэння.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Графік работы ўстаноў аховы здароўя ў снежаньскія выхадныя і святы У Беларусі зменены графік работы ўстаноў аховы здароўя ў выхадныя і святочныя дні ў снежні 2018 года.