Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
20 красавіка 2021, 09:11

Лукашэнка пацвярджае гатоўнасць усяляк садзейнічаць пашырэнню супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Кубай

20 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Кубы Мігеля Марыа Дыяс-Канеля Бермудэса з днём нараджэння. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"У няпростых умовах вы самааддана і бездакорна працуеце для далейшага ўмацавання Кубы. Спадзяюся, што пры вашай асабістай падтрымцы беларуска-кубінскае канструктыўнае партнёрства захавае высокую дынаміку", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы пацвердзіў гатоўнасць усяляк садзейнічаць пашырэнню ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж Мінскам і Гаванай, асабліва ў гандлёва-эканамічнай сферы. "Упэўнены, разам мы зможам ажыццявіць шэраг значных сумесных праектаў", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі