Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
06 ліпеня 2020, 09:32

Лукашэнка пацвярджае гатоўнасць да далейшага развіцця супрацоўніцтва з Венесуэлай

6 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадуру і грамадзян гэтай краіны з Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Узвышаны настрой, пачуцці годнасці і гордасці, што абуджаюцца гэтым нацыянальным святам, дапамагаюць венесуэльцам спраўляцца са шматлікімі выклікамі, захоўваючы адзінства і ахоўваючы суверэнітэт сваёй дзяржавы", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананне, што Венесуэла паспяхова пераадолее ўсе цяжкасці, з якімі сутыкнулася апошнім часам, і пацвердзіў гатоўнасць да далейшага развіцця двухбаковага супрацоўніцтва, накіраванага на працвітанне абедзвюх краін і рост дабрабыту іх народаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі