
20 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Камеруна Поля Бія з Нацыянальным днём Рэспублікі Камерун. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Больш як паўстагоддзя таму адбылося аб'яднанне камерунскага народа і абвяшчэнне ўнітарнай дзяржавы. Сёння ваша краіна ўпэўнена рухаецца наперад, паспяхова вырашае задачы сацыяльна-эканамічнага развіцця і росту дабрабыту сваіх грамадзян, пашырае знешнепалітычны дыялог", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы пацвердзіў зацікаўленасць у нарошчванні доўгатэрміновых трывалых сувязей у двухбаковым гандлі, прамысловай кааперацыі, навукова-тэхнічнай і гуманітарнай сферах, а таксама ў актывізацыі ўзаемадзеяння на міжнародных пляцоўках.
"Буду рады сустрэцца з Вамі ў Мінску, Яўндэ або ў час шматбаковых мерапрыемстваў для абмеркавання актуальных пытанняў беларуска-камерунскага супрацоўніцтва", - адзначыў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Полю Бія выдатнага здароўя, сіл і энергіі для ажыццяўлення задум, а ўсім камерунцам - шчасця і згоды.-0-