Сцяг Пятніца, 12 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
12 снежня 2025, 09:00

Лукашэнка пацвердзіў зацікаўленасць Беларусі ў нарошчванні доўгатэрміновых сувязей з Кеніяй

Фота з архіва
Фота з архіва
12 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Кеніі Уільяма Рута з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Больш як 60 гадоў таму кенійскі народ абараніў права на самастойнасць і ўласнае развіццё. Сёння Кенія з'яўляецца вядучым эканамічным і дыпламатычным хабам Афрыкі, адыгрывае канструктыўную ролю ў кантынентальных працэсах і вырашэнні актуальных пытанняў міжнароднага парадку дня", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Беларусь лічыць Кенію надзейным партнёрам ва Усходняй Афрыцы і імкнецца да актывізацыі супрацоўніцтва. "Пацвярджаю зацікаўленасць у нарошчванні доўгатэрміновых устойлівых сувязей у двухбаковым гандлі, прамысловай кааперацыі, навукова-тэхнічнай, гуманітарнай і іншых сферах, аб чым мы дамовіліся ў час нашай сустрэчы ў Найробі ў канцы 2023 года", - падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што візіт Уільяма Рута ў Мінск дасць магчымасць запусціць канкрэтныя эканамічныя праекты на карысць грамадзян абедзвюх дзяржаў.

Прэзідэнт Беларусі пажадаў Прэзідэнту Кеніі моцнага здароўя, асабістага шчасця і нязменных поспехаў, а жыхарам гэтай краіны - міру і працвітання.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі