Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 лістапада 2025, 09:36

Лукашэнка пацвердзіў зацікаўленасць Беларусі ў актывізацыі сувязей з Панамай

Фота Рixabay
Фота Рixabay
3 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя ўсіх беларусаў і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Панамы Хасэ Рауля Муліна з Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"У Беларусі з вялікай павагай ставяцца да гісторыі і дасягненняў панамскага народа, які з уласцівымі яму стойкасцю і мудрасцю здолеў пабудаваць сучасную дзяржаву з дынамічнай эканомікай", - гаворыцца ў віншаванні.

Прэзідэнт пацвердзіў зацікаўленасць Мінска ў актывізацыі сувязей з Панамай, эфектыўным выкарыстанні магчымасцей для ўмацавання гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

"Упэўнены, што сумеснымі намаганнямі мы можам значна пашырыць двухбаковае партнёрства на карысць грамадзян нашых краін", - падкрэсліў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Хасэ Раулю Муліна здароўя і паспяховага ажыццяўлення планаў, а жыхарам Панамы - шчасця, міру і згоды.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі