
4 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў, што Беларусь прымае ўдзел у спецыяльнай ваеннай аперацыі ва Украіне. Аб гэтым ён заявіў на нарадзе па пытаннях ваеннай бяспекі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Што датычыцца нашага ўдзелу ў спецыяльнай ваеннай аперацыі ва Украіне, мы ўдзельнічаем там. Мы гэтага не ўтойваем. Але мы нікога не забіваем. Мы нікуды не пасылаем сваіх ваенных. Мы не парушаем свае абавязацельствы", - заявіў кіраўнік дзяржавы.
"Наш удзел у тым, каб не дапусціць распаўсюджвання гэтага канфлікту на тэрыторыю Беларусі, па-першае. Па-другое, не дапусціць нанясення ўдару па Беларусі пад прыкрыццем спецыяльнай ваеннай аперацыі з боку Польшчы, Літвы і Латвіі. Як я гаварыў, у спіну рускім страляць ніхто не будзе з тэрыторыі Беларусі. Вось наш удзел", - сказаў беларускі лідар.
"Так, мы лечым. Лячылі людзей, калі патрэбна. Так, мы кормім людзей. І не толькі расіян. Мы больш за ўсё кормім тых бежанцаў, бедных людзей, якія па 400-500 чалавек за суткі прыбываюць да нас з Украіны. Ну як іх не накарміць, як іх не лячыць?! Вось такі наш удзел у гэтай ваеннай аперацыі. Іншага няма і не будзе", - рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.-0-