
Фота з архіва
20 красавіка, Талачын /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў планы сустрэцца з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным на форуме да 80-годдзя Перамогі ў Валгаградзе. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы расказаў у час наведвання храма ў Талачыне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што гэты год для Беларусі асаблівы з-за важнай юбілейнай даты - 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Віцебская вобласць была ў ліку найбольш пацярпелых у час той страшнай вайны. "Мы і цяпер, займаючыся доказамі зверстваў фашыстаў у нашай Беларусі, займаемся выяўленнем фактаў генацыду беларускага народа. І, ведаеце, вельмі шмат месцаў пахаванняў знаходзім на Віцебшчыне", - сказаў Прэзідэнт.
У дату 80-годдзя Перамогі запланавана правядзенне многіх памятных мерапрыемстваў, прысвечаных гэтай даце і подзвігу савецкага народа. Яны будуць праходзіць як у Беларусі, так і ў Расіі, у тым ліку з удзелам лідараў дзвюх краін. Адно з такіх мерапрыемстваў адбудзецца ўжо ў бліжэйшы час. Гэта міжнародны форум у Валгаградзе да 80-годдзя Вялікай Перамогі, які пройдзе ў канцы красавіка.
"Гэта вельмі-вельмі асаблівы год для Віцебшчыны, для нашай Беларусі. І мы фактычна робім першыя крокі па святкаванні гэтай Вялікай Перамогі ўжо сёння, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Днямі мы прадоўжым гэтыя святы пад Сталінградам, на Валгаградскай зямлі. З Прэзідэнтам Расіі мы дамовіліся, там сустрэнемся, паразмаўляем з моладдзю, аддадзім даніну павагі тым героям, якія змагаліся на Волзе. Затым - парад у Маскве, у Беларусі. І да Дня Незалежнасці мы будзем аддаваць даніну павагі тым, хто прынёс нам гэта жыццё".-0-