Фота з архіва
18 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў планы па выпрацоўцы да 1 красавіка формулы справядлівага цэнаўтварэння. Аб гэтым ён заявіў, прымаючы з дакладам прэм'ер-міністра Беларусі Аляксандра Турчына, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Формула цэнаўтварэння. Формула, як мы яе называем, справядлівасці. Ты апаніраваў тады (на нарадзе па гэтай тэме 28 лютага бягучага года. - Заўвага БЕЛТА), калі быў губернатарам. А цяпер, з'яўляючыся старшынёй урада, як на гэта глядзіш? Але да 1 красавіка - мы паабяцалі народу, што мы гэту формулу выпрацуем, якая не будзе ні прадпрымальнікаў прыціскаць - вытворцаў, ні спажыўцоў не будзе прыціскаць", - сказаў Прэзідэнт.
Як паведамлялася БЕЛТА, па выніках нарады 28 лютага Аляксандр Лукашэнка даручыў ураду да красавіка вызначыцца з новай сістэмай рэгулявання цэн.
"Для Прэзідэнта ўсё, што звязана з забеспячэннем сацыяльных стандартаў жыцця кожнага чалавека, пытанне нумар адзін. Урад прапанаваў два варыянты: першы - кароткатэрміновы, другі - сярэднетэрміновы. Кароткатэрміновы пабудаваны на прапанове бізнесу, з якім мы вельмі цесна, дэталёва адпрацоўвалі падыходы, якія задавольвалі б бізнес", - расказаў тады журналістам першы віцэ-прэм'ер Мікалай Снапкоў.
Менавіта гэты падыход урад узяў за аснову і ўнёс на разгляд кіраўніка дзяржавы. Яго сутнасць заключаецца ў карэкціроўцы існуючай сістэмы рэгулявання цэн, рабоце на памылкамі, нівеліраванні існуючых скажэнняў і дысбалансаў на аснове існуючай практыкі.
"Прэзідэнтам прыняты такі падыход, даручана яго дапрацаваць сумесна з дзяржаўнымі органамі, аблвыканкамамі і бізнесам і ўнесці да 1 красавіка, лепш - да 25 сакавіка. Работа, у прынцыпе, не складаная, зразумелая. Што трэба адкарэкціраваць, мы разумеем", - заяўляў Мікалай Снапкоў.
Прапанова ўрада на сярэднетэрміновую перспектыву заключаецца ў фарміраванні рэспубліканскай сістэмы абароту тавараў, работ і паслуг. "Сёння ў краіне ўжо рэалізуюцца некалькі платформ. Гэта платформа прасочвальнасці тавараў, платформа маркіроўкі тавараў, электроннага рахунка-фактуры і сістэма СККА (сістэма кантролю касавага абсталявання. - Заўвага БЕЛТА), якая ўкараняецца. Інтэграваўшы гэтыя сістэмы, зрабіўшы іх "дружалюбнымі", мы атрымліваем адзіны гандлёвы дакумент, па якім аналітычны цэнтр будзе бачыць увесь рух тавару, работ і паслуг у краіне. Асноўная мэта стварэння такой платформы - гэта сачэнне за дабаўленай вартасцю ў ланцужку руху тавару", - растлумачыў першы віцэ-прэм'ер.-0-