7 студзеня, Лагойск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў курс на захаванне ў Беларусі сацыяльна арыентаванай палітыкі. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў у храме ў свята Раства Хрыстовага, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы будзем рэалізоўваць сваю палітыку сацыяльна арыентаванай дзяржавы. Многія могуць паўсміхацца, калі я гавару пра народ, пра людзей. Але павінен вам сказаць: тое, што робім мы для людзей у Беларусі, ні ў адной краіне не робіцца. Ні ў адной! Самае галоўнае - мы ўмеем чуць нашых людзей, слухаць нашых людзей", - заявіў Прэзідэнт.
У якасці прыкладу ён расказаў, што ў хуткім часе адкрыюць апошнія некалькі дзясяткаў артэзіянскіх свідравін, якія будуць садзейнічаць забеспячэнню Мінска вадой з падземных крыніц. "Мы адкапалі 90 свідравін для таго, каб поўнасцю Мінск забяспечыць чыстай вадой", - расказаў Аляксандр Лукашэнка. Ён растлумачыў, што ў агульнай колькасці Мінск спажывае больш за 400 тыс. куб.м вады за суткі і трэба было яшчэ забяспечыць водазабеспячэнне з падземных крыніц у аб'ёме 120-130 тыс. куб.м.
"Мы гэта для каго робім? Для свайго народа. Скажу шчыра: а маглі б і не рабіць", - адзначыў Прэзідэнт. І многія краіны бяруць ваду з наземных крыніц.
"Але мы гэта зрабілі. Таму што я ведаю, што гэта людзі запомняць назаўсёды. І будуць удзячны. Таму што паветра, вада, наша харчаванне - гэта аснова жыцця. Не лякарствы. А менавіта гэта. Паветра, вада - тое, без чаго людзі жыць не могуць", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Паводле яго слоў, усе астатнія гарады ў Беларусі ў гэтым плане вялікіх праблем не маюць.
Яшчэ адзін прыклад таго, што робіцца для людзей, - гэта дарожнае будаўніцтва. "Людзі заўсёды скардзяцца на дарогі. У мінулым годзе мы проста штурмам, наколькі магчыма, бралі гэтыя вышыні", - расказаў Прэзідэнт.
"Пры нашым клімаце (вы бачыце: учора - мароз, сёння - адліга) у нас праблем з дарогамі хапае. Таму патрэбны вялізныя сродкі для таго, каб хаця б падтрымліваць дарогі ў нармальным стане. Тым не менш, мною пастаўлена задача - усе раённыя цэнтры, напрыклад Лагойск, з аграгарадкамі павінны быць звязаны дарогамі з цвёрдым пакрыццём. Мы павінны, як бы ні было складана ў краіне, на працягу наступнага года пераадолець гэта", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
"Таму сацыяльна арыентаваная дзяржава - гэта калі дзяржава глядзіць у бок народа. Гэта не той выпадак, калі дзяржава за ўсіх нас, за вас будзе працаваць. Гэта не роля дзяржавы. У дзяржавы ёсць свае функцыі", - заўважыў Прэзідэнт.
Ён канстатаваў, што за гады кіравання краінай гэтыя функцыі ён значна пашырыў: "Мы ўвялі для кожнай вёсачкі пэўныя стандарты, і яны ў большасці сваёй выконваюцца. Але мы звернем на гэта сур'ёзную ўвагу. Таму што першы год пяцігодкі якасці - Год добраўпарадкавання. У вёсцы, не гаворачы пра аграгарадкі, хоць адзін ліхтар на вуліцы павінен гарэць. Каб людзі смела маглі перамяшчацца па вуліцы. Я жыў у такой вёсцы і ведаю, што гэта значыць".
Разам з тым Аляксандр Лукашэнка занепакоены, што сучасная моладзь не так прыхільна да працы, як больш старэйшае пакаленне. "Вось мы ўсе захвальваем нашу моладзь. Так, у нас нядрэнная моладзь. Яна такая, якая яна ёсць. Іншай не будзе. Але мяне непакоіць тое, што наша моладзь не так, як мы з вамі, прыхільна да працы, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Таму перад вамі ў будучым будзе стаяць сур'ёзны экзамен. Нам трэба вызначыць нармальную ўладу, нармальнага прэзідэнта, урад, які будзе ўказваць той шлях, па якім будзе развівацца наша краіна. Мы ад гэтага нікуды не дзенемся. У гэтым адзін з напрамкаў, сутнасць змены пакаленняў".-0-