Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
18 красавіка 2022, 10:34

Лукашэнка пацвердзіў гатоўнасць Беларусі пашыраць партнёрскія адносіны з Зімбабвэ

18 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Зімбабвэ Эмерсана Мнангагву і народ гэтай краіны з Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што з моманту абвяшчэння незалежнасці Зімбабвэ няўхільна ідзе па шляху пабудовы моцнай і суверэннай дзяржавы і паспяхова процістаіць выклікам сучаснасці.

"У гэты святочны дзень з задавальненнем адзначаю плённую сумесную працу Беларусі і Зімбабвэ па рэалізацыі першачарговых праектаў у галіне сельскай гаспадаркі, прамысловасці і двухбаковым гандлі", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь гатова і ў далейшым пашыраць партнёрскія адносіны з Зімбабвэ ва ўсіх сферах, якія ўяўляюць узаемны інтарэс.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі