Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
06 мая 2022, 13:01

Лукашэнка пацікавіўся сітуацыяй з газпрамаўскім аб'ектам у Мінску, назваўшы яго бяльмом на воку

6 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час даклада аб развіцці горада Мінска пацікавіўся сітуацыяй адносна недабудаванага "Газпрам Цэнтра" на месцы аўтавакзала "Маскоўскі", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што адпаведнае пытанне можа быць зноў узнята на яго маючай адбыцца сустрэчы з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.

"Найперш, хацелася б пачуць, як развіваюцца інвестыцыйныя праекты, якія не проста абазначаны, а ўжо многія пачаты ў горадзе. І, перш за ўсё, што ў нас з бяльмом на воку - гэта газпрамаўскі аб'ект. Якая там сітуацыя? Калі руху па-ранейшаму няма… Хоць, як мне гавораць, яны плацяць шалёныя штрафныя санкцыі. Але справа не ў санкцыях. А справа ў тым, што не можа ў цэнтры Мінска на галоўным праспекце за агароджай стаяць незразумела што", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

"Напярэдадні сустрэчы з Прэзідэнтам Расіі я хацеў бы ведаць, што там у нас адбываецца. Я ўжо яму нагадваў неяк, акрэсліваў гэта пытанне на ўзроўні прэзідэнтаў. Ён тады вельмі строга адрэагаваў. Але, відаць, "Газпрам" гэтага не пачуў. Таму калі яны не хочуць на гэтай пляцоўцы працаваць, павінен быць выразны адказ: "так" або "не", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі