3 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе спыніць цяганіну ў кіраўніцтве футболам, а даваць рэзультат. Аб гэтым ён заявіў, звяртаючыся да нованазначанага міністра спорту і турызму Сяргея Кавальчука, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Што датычыцца спорту, я ведаю - жорсткі, ваенная падрыхтоўка і іншае. Дык гэта нядрэнна. Нам і патрэбна жорсткасць", - сказаў кіраўнік дзяржавы пра асабістыя якасці міністра.
"Але я вам ужо гаварыў. Вам трэба гэту цяганіну з Шарснёвым (старшыня АБФФ Мікалай Шарснёў. - Заўвага БЕЛТА) спыніць. Калі Шарснёў не здольны працаваць на гэтай пасадзе, значыць, будзем шукаць іншага чалавека. Але да вырашэння вашай спрэчкі адзін шлях - рэзультат. Ты як спартсмен гэта добра ведаеш. Ёсць рэзультат - добра. Няма рэзультату - дрэнна. Мне шмат тут гаварылі, расказвалі, але я не бачу ў футболе пакуль рэзультату", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
"Не гараць і іншыя віды спорту, асобныя, акрамя там 5-6 відаў. Але я хачу, каб разумелі, што патрэбны рэзультат усюды", - дадаў Прэзідэнт.-0-