ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 25 верасня 2023
Мінск Пераменная воблачнасць +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 красавіка 2023, 10:59

Лукашэнка патрабуе паскорыць тэмпы меліярацыі

28 красавіка, Веткаўскі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе паскорыць тэмпы меліярацыі. Аб гэтым ён заявіў у ходзе рабочай паездкі ў Веткаўскі раён, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вельмі марудна ідзе. Трэба паскарацца. Сёння гэту капейку (сродкі на меліярацыю. - Заўвага БЕЛТА) вырвалі трыма пальцамі, а заўтра можа не быць. І пад адказнасць кіраўнікоў. Трэба адказваць, сачыць за каналамі, дамбамі, рэгуляваць водны рэжым. Пад подпіс кожнаму кіраўніку: вось твае палі - адказвай", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што трэба імгненна працаваць, асабліва ў шэрагу мясцін, якія важна выратаваць у першую чаргу. "Я не аб аднаўленні, не аб меліярацыі, а аб выратаванні некаторых участкаў. Самае цяжкае ўражанне - ад запушчанасці палёў і адсутнасці культуры земляробства. Самае страшнае гэта", - адзначыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка акцэнтаваў увагу, што ўкладзеныя цяпер у меліярацыю грошы трэба расходаваць эфектыўна, і ў далейшым сачыць за станам гэтых тэрыторый. "Каб мы, уклаўшы грошы... А нашы дзеці потым зноў не разгортвалі гэту работу. Жалезная павінна быць дысцыпліна. Падтрымліваць трэба. Гэта залатыя землі", - сказаў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі