ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Субота, 18 студзеня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць 0°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
14 жніўня 2019, 10:02

Лукашэнка патрабуе не збаўляць тэмпы ўборачнай і іншых сельгасработ

Фота з архіва
Фота з архіва

14 жніўня, Касцюковіцкі раён /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе не збаўляць тэмпы ўборачнай і іншых сельгасработ. Аб гэтым ён заявіў сёння, наведваючы з рабочай паездкай Касцюковіцкі раён Магілёўскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Дзень і ноч трэба араць і сеяць. Своечасова трэба пасеяць азімыя. І тэхналогіі павінны быць", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Як далажылі Прэзідэнту, у Магілёўскай вобласці для завяршэння ўборкі збожжавых трэба ўсяго 4-5 пагодлівых дзён.

Аляксандр Лукашэнка таксама звярнуў увагу на важнасць забеспячэння належных умоў захоўвання ўраджаю зерня кукурузы, што актуальна для патрэб жывёлагадоўлі. "Трэба ўзяць на кантроль і той недабор, які, магчыма, будзе па каласавых збожжавых, трэба кампенсаваць зернем кукурузы", - даручыў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнту таксама даложана аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця Касцюковіцкага раёна і Магілёўскай вобласці. Адзін з галоўных акцэнтаў кіраўніцтва рэгіёна робіць на рабоце са стратнымі прадпрыемствамі, прымаючы меры па нармалізацыі іх фінансава-эканамічнага становішча і забеспячэнні росту даходаў насельніцтва.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі