Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
06 студзеня 2022, 16:39

Лукашэнка патрабуе не біць "апаратам па праблемах" у рэалізацыі гістарычнай палітыкі

6 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Для рэалізацыі гістарычнай палітыкі трэба задзейнічаць канкрэтных спецыялістаў, экспертаў, гісторыкаў, а не ісці па шляху фарміравання дадатковых адміністрацыйных структур. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе па пытаннях рэалізацыі гістарычнай палітыкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На мерапрыемстве абмяркоўваліся прапановы, выпрацаваныя па даручэнні кіраўніка дзяржавы Адміністрацыяй Прэзідэнта Беларусі сумесна з Нацыянальным сходам, прадстаўнікамі гістарычнай супольнасці, іншымі зацікаўленымі.

"Мяне насцярожылі прапановы, што трэба недзе нечага стварыць і тады мы гэту гістарычную памяць адродзім", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

"У нас часам бывае, калі трэба нечага зрабіць, мы абавязкова ўдарым нейкім апаратам па праблемах. Вось, абавязкова патрэбна яшчэ адна Акадэмія навук, якая зоймецца, груба кажучы, гэтай распрацоўкай гістарычнай памяці, - іранічна адзначыў Прэзідэнт. - Трэба, каб два дзясяткі, тры, а лепш - дзве сотні, вызваленыя работнікі пачалі бударажыць нашу гістарычную памяць. Не ведаю, што з гэтага можа атрымацца, я, напрыклад, катэгарычна супраць гэтага".

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў справе рэалізацыі гістарычнай палітыкі хацеў бы бачыць больш актыўную ролю канкрэтных людзей, экспертаў з Нацыянальнай акадэміі навук, інстытутаў і ўніверсітэтаў. І такія людзі, на якіх можна абаперціся, ужо відаць: напрыклад, старшыня праўлення Беларускага таварыства "Веды" Вадзім Гігін, старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў доктар гістарычных навук, прафесар Ігар Марзалюк, рэктар Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі Вячаслаў Даніловіч.

"Я не толькі Гігіна бачу з яго разважаннямі (выдатнымі разважаннямі) у грамадстве, але і яго калег, якія гатовы працаваць. Давайце мы лепш грошы ім заплацім, чым будзем пладзіць сотні апаратаў, адміністрацый, якія будуць займацца гістарычнай памяццю. Не будуць яны займацца, а будуць проста вам перашкаджаць", - сказаў беларускі лідар.

"Трэба займацца канкрэтнай справай. А каб канкрэтныя людзі займаліся гэтай справай, трэба проста іх убачыць, - прадоўжыў ён. - Трэба гігіных і марзалюкоў падтрымаць".

"Давайце падтрымліваць сваіх людзей, няхай яны пішуць дысертацыі, кандыдацкія, доктарскія, ідуць у студэнцкія калектывы, у школы, там гэта чытаюць, расказваюць - каб мы, узняўшы гэту тэму, не замуцілі яе ў чыноўніцкім бязмежжы, - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка. - Патрэбны вынік. Калі мы не гатовы гэтым заняцца, то лепш наогул не ўлазіць у гэту глабальную праблему. Мы яе спахабім, а потым будзе зноў да яе вярнуцца вельмі складана".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі