Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
05 жніўня 2022, 10:47

Лукашэнка патрабуе дадаткова мабілізавацца на ўборачнай кампаніі

5 жніўня, Пастаўскі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе дадаткова мабілізавацца на ўборачнай кампаніі. Аб гэтым ён заявіў у ходзе рабочай паездкі ў Пастаўскі раён Віцебскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Трэба мабілізавацца. Не чакайце, што высахне (збожжа. - Заўвага БЕЛТА) на полі. Галоўнае, каб страт не было, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Пакуль сярэдне. Чаго б ні каштавала, трэба павялічваць тэмпы".

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што трэба тэрмінова выходзіць на палову ўборкі плошчаў каласавых збожжавых, удзяліўшы асаблівую ўвагу палеглым месцам, праблемным пасевам.

Адначасова трэба канчаткова завяршыць уборку рапсу. А ў цэлым масавую ўборку завяршыць да канца жніўня. Нагадаў Аляксандр Лукашэнка і аб перакідцы тэхнікі для дапамогі ва ўборцы, дзе гэта неабходна.

Пры гэтым Прэзідэнт запатрабаваў забяспечыць жалезную дысцыпліну, падкрэсліўшы ўзаемасувязь эфектыўнай работы з забеспячэннем стабільнасці, дабрабыту і ў тым ліку міру. "Вайна пачынаецца тады, калі мы нюх страчваем і перастаём працаваць", - падкрэсліў ён.

У гэтым плане кіраўнік дзяржавы папярэдзіў аб недапушчальнасці прыпісак: "Навошта хлусіць? Нам трэба быць сумленнымі адзін перад адным".

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ўсё неабходна рабіць строга па тэхналогіі і ў тэрмін, тады і будзе вынік. Гэта ж датычыцца і пашырэння пасеваў азімага ячменю, чаму Прэзідэнт апошнім часам удзяляе вялікую ўвагу. Закрануў гэту тэму ён і на гэты раз.

Кіраўнік дзяржавы наведаў малочнатаварны комплекс "Волахі" ААТ "Хацілы-Агра". Комплекс быў нядаўна рэканструяваны, яго ўвялі ў эксплуатацыю ў снежні 2020 года. За 2021 год валавы надой малака склаў 5761 т з удоем на карову 9475 кг. За студзень-ліпень 2022 года валавы надой склаў 4456 т з удоем на карову 5233 кг (плюс 2029 кг да 2021 года).

Многае на гэтым аб'екце было зроблена гасспосабам, за кошт правільнага і гаспадарскага падыходу сэканомлены сродкі, а прадпрыемства ў выніку паказвае фінансавую плацежаздольнасць і забяспечвае высокія надоі. "Гэта добры комплекс. І добра, што ты так яго пабудаваў", - ацаніў вынікі Прэзідэнт, звяртаючыся да кіраўніка гаспадаркі Вячаслава Крыштафовіча.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі