Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка патрабуе больш дасканалай прапрацоўкі НПА, каб пазбегнуць частых карэкціровак заканадаўства

Прэзідэнт 27.08.2019 | 11:57
Аляксандр Лукашэнка, Аляксандр Турчын і Уладзімір Дворнік
Аляксандр Лукашэнка, Аляксандр Турчын і Уладзімір Дворнік

27 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка звяртае ўвагу на неабходнасць больш грунтоўнай прапрацоўкі праектаў нарматыўных прававых актаў (НПА), каб пазбегнуць далейшых частых карэкціровак заканадаўства. На гэта кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу віцэ-прэм'ера Уладзіміра Дворніка і першага віцэ-прэм'ера Аляксандра Турчына, якія дакладвалі аб шэрагу ініцыяваных урадам пытанняў, звязаных з неабходнасцю карэкціроўкі нарматыўных прававых актаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Трэба пазбягаць вельмі частага звяртання да ўказаў Прэзідэнта ў мэтах змянення або карэкціроўкі таго ці іншага заканадаўства, прытым праз адносна кароткі прамежак часу. Я, вядома, разумею, што жыццё на месцы не стаіць, усё цячэ і змяняецца. Але калі мы, вобразна кажучы, учора прынялі нарматыўны прававы акт, закон, падзаконны акт, дэкрэты прэзідэнта, указы, а праз год-два пачынаем карэкціраваць гэтыя нарматыўныя прававыя акты, гэта сведчыць аб тым, што на экспертным узроўні і на ўзроўні падрыхтоўкі гэтых законапраектаў работа арганізавана слаба", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Трэба прымаць такія нарматыўныя прававыя акты, якія маглі б працаваць хаця б пяцігодку. Таму што любыя змяненні, асабліва ў эканамічнай сферы, вядуць да пэўнай занепакоенасці прадпрымальнікаў і тых, хто гэтым займаецца", - падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што гэта трэба мець на ўвазе і звяртацца да карэкціроўкі тых ці іншых нарматыўных прававых актаў толькі тады, калі гэта абсалютна неабходна і вельмі трэба, паколькі тармозяцца тыя ці іншыя грамадска-палітычныя і эканамічныя працэсы.

Адзін з праектаў прадстаўленых увазе кіраўніка дзяржавы нарматыўных прававых актаў датычыцца інвесціравання ў аграпрамысловы комплекс і ў прыватнасці спонсарскай дапамогі. "Я хачу разабрацца, што гэта за спонсарская дапамога і ці трэба нам прымаць адпаведны нарматыўны прававы акт на ўзроўні Прэзідэнта. Мне здавалася, што датычыцца спонсарскай дапамогі, у нас у цэлым праблемы ўрэгуляваны, механізм існуе. Чаму мы не можам абысціся тым нарматыўна-прававым полем, якое ў нас сёння створана?" - паставіў пытанне кіраўнік дзяржавы.

Яшчэ адзін праект дакумента датычыцца пытанняў ліцэнзавання асобных відаў дзейнасці. "Я так разумею, што праект указа падрыхтаваны ва ўрадзе па даручэнні, якое было дадзена на нарадзе з прадпрымальнікамі ў свой час. Пры гэтым я хачу сказаць, што мы зрабілі апошнім часам беспрэцэдэнтныя крокі па адмене лішніх дазволаў. Я ўжо не ведаю, якія напрамкі ў нас рэгулююцца такім чынам, якім відам дзейнасці трэба займацца, каб ісці атрымліваць дазвол, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - У нас лібералізавана гэта сістэма настолькі, наколькі ні ў адной краіне яна не лібералізавана. Але, зноў жа, жыццё ідзе, усё змяняецца. Відаць, недзе нешта трэба падкарэкціраваць. Дзе, навошта і чаму?".-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Асеннія кірмашы Сезон асенніх кірмашоў адкрываецца ў Беларусі. Усяго запланавана больш за 150 кірмашоў