
22 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе больш актыўна дыверсіфікаваць экспарт беларускіх прадуктаў харчавання. Адпаведныя заявы ён зрабіў у час прыняцця кадравых рашэнняў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што цяпер, напрыклад, ёсць цяжкасці з продажам за мяжу масла, адзначаецца лішак гэтага тавару. "А так усё раскупляюць, акрамя масла. Але масла ж з малака. Ну давайце, як у Ваўкавыску (на прадпрыемстве "Беллакт". - Заўвага БЕЛТА), перапрацуем у гэта сухое малако. Добрая цана. Адвязём у Афрыку. Дзіцячае харчаванне зробім", - прапанаваў адзін з варыянтаў дзеянняў кіраўнік дзяржавы.
"Кансерваваныя прадукты можна і далей адвезці. Нам трэба ў гэтых адносінах рухацца наперад і ні ў якім разе не спыняцца. Гэта вельмі важна. Без эканомікі нікуды, - падкрэсліў беларускі лідар. - Я год таму вас папярэджваў, што ў нас будуць праблемы на асноўным рынку - на расійскім. Яны ўжо з'яўляюцца. Добра Кітай ёсць, які ўсё больш і больш спажывае нашых прадуктаў харчавання і гэтак далей. Але з прамысловых тавараў кітайцы ў нас нічога не купяць. Таму што гэта дабро ў іх усё сваё. А на расійскім рынку цяпер шалёная канкурэнцыя. Усё няпроста. Таму ўсюды трэба напружвацца і працаваць".-0-