Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 ліпеня 2022, 14:36

Лукашэнка патрабуе ад кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў жалезнай дысцыпліны

26 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе ад кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў жалезнай дысцыпліны. Аб гэтым ён заявіў на селектарнай нарадзе па пытаннях уборачнай кампаніі, да якой па відэа-канферэнц-сувязі былі падключаны ўсе раёны краіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Жалезная дысцыпліна. Яна пачынаецца з кіраўнікоў прадпрыемстваў. Трэба сабраць хлеб, бо будзе бяда", - сказаў беларускі лідар.

Ён падкрэсліў, што ўзровень вытворчасці ў сельскай гаспадарцы ў гэтым годзе не можа быць ніжэйшы за ўзровень 2021 года.

Аляксандр Лукашэнка таксама даручыў жнівень-верасень прысвяціць вёсцы, у тым ліку дапамагчы, дзе гэта неабходна, працоўнымі рэсурсамі, падлючыць гараджан.

Яшчэ адна важная задача - забяспечыць надзейнае захаванне сельгаспрадукцыі для далейшай рэалізацыі па прымальных цэнах у міжсезонны перыяд.

"Паважаныя мужыкі, вельмі вас прашу, давайце дастойна правядзём гэту ўборку, каб у будучым жыць спакойна. Каб жыць у міры, каб ні ў якім выпадку не дакаціцца да таго, што адбываецца на поўдні ад нашай краіны", - рэзюмаваў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі