Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
18 кастрычніка 2021, 12:53

Лукашэнка патрабуе ад КДБ павышаць эфектыўнасць знешняй разведкі

18 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе ад КДБ павышаць эфектыўнасць знешняй разведкі. Аб гэтым ён заявіў сёння, прымаючы кадравыя рашэнні ў сістэме дзяржаўнай бяспекі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сур'ёзным рэзервам у рабоце камітэта з'яўляецца павышэнне эфектыўнасці знешняй разведкі. Яе неабходна трансфармаваць у падраздзяленне, здольнае вырашаць стратэгічныя задачы, узмацняць наступальнасць, нарошчваць патэнцыял агентурнай разведкі і іншыя метады і формы, аб якіх вы ведаеце", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, прыярытэтнай задачай застаецца выяўленне і спыненне памкненняў замежных спецслужбаў да закрытай службовай інфармацыі дзяржаўных органаў і прадпрыемстваў.

Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што жыццёва важна не адставаць ад праціўнікаў і пашыраць прымяненне сучасных тэхналогій у аператыўнай дзейнасці, павышаць эфектыўнасць тэхнічнага блока КДБ, радыёэлектроннай разведкі, развіваць навуковы патэнцыял.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі