
Фота з архіва
25 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу зрабіць турызм у краіне нацыянальным праектам. Аб гэтым ён заявіў на цырымоніі інаўгурацыі ў Палацы Незалежнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Задача пяцігодкі - зрабіць турызм нацыянальным праектам. Адкрыць свету нашы гісторыю, культуру і мову. Гэта індустрыя па значнасці і эканамічным патэнцыяле не ўступае, напрыклад, машынабудаванню", - сказаў кіраўнік дзяржавы.-0-






