ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 24 верасня 2021
Мінск Воблачна з праясненнямі +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
29 ліпеня 2021, 15:43

Лукашэнка паставіў задачу да верасня 2022 года правесці рэформу адукацыі і вывесці яе на новы ўзровень

Фота з архіва
Фота з архіва

29 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу да верасня 2022 года завяршыць рэформу ў сферы адукацыі і вывесці яе на новы ўзровень. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння, прымаючы кадравыя рашэнні, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Звяртаючыся да рэктараў ВНУ, Прэзідэнт падкрэсліў, што ў наступным годзе сферы адукацыі будзе ўдзелена асаблівая ўвага. "Увесь будучы год да 1 верасня мы прысвецім адукацыі.Трэба завяршыць усе пачынанні і так званыя рэформы, якія мы збіраліся правесці. Пачынаючы ад падручніка і заканчваючы навучальным працэсам, удзельнікамі гэтых працэсаў - усё мы павінны пералапаціць, паглядзець, што мы павінны пакінуць, што трэба зняць, адчысціць адукацыю ад усяго лішняга і вывесці яе на новы ўзровень", - паставіў задачу беларускі лідар.

"І міністэрства (адукацыі. - Заўвага БЕЛТА), і Адміністрацыя (Прэзідэнта. - Заўвага БЕЛТА), і ўрад павінны для сябе спланаваць да 1 верасня будучага года зняць усе праблемы, якія назбіраліся ў адукацыі", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

У ліку важных момантаў, на якія трэба звярнуць асаблівую ўвагу, Прэзідэнт назваў цэнтралізаванае тэсціраванне, арганізацыю навучальнага працэсу, працаўладкавання выпускнікоў, заключэння кантрактаў, дагавораў з тымі, хто паступае на платнае, бясплатнае навучанне. "Ну і галоўнае - дысцыпліна, парадак у навучальным працэсе. Дысцыпліна не толькі ў тым, што нехта выскачыў і "Магутны Божа" спяваў на вуліцы або ў будынку. Не ў гэтым пытанне. Калі мы не ўзварухнём адукацыю, мы будзем неканкурэнтныя, нашы студэнты, нашы спецыялісты будуць неканкурэнтныя на рынку, нават у Беларусі. А ўсе ж хочуць на Захадзе, яшчэ недзе папрацаваць. Мы не супраць. Пажадана, каб папрацаваў, вопыту набраўся і назад вярнуўся. Вось у чым пытанне", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

"Таму трэба на прадмет сучасных падыходаў выпрацаваць крытэрый і перабудаваць нашу адукацыю. І за будучы год да 1 верасня мы павінны будзем гэта зрабіць", - падагульніў беларускі лідар. Ён таксама звярнуў увагу, што да канца бягучага года трэба завяршыць працэсы па ўдасканаленні сістэмы аховы здароўя: "Па ахове здароўя мы расставім усе кропкі над "і" да канца гэтага года".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі