Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 сакавіка 2022, 11:37

Лукашэнка паставіў задачу атрымаць у 2022 годзе 9 млн т збожжа

22 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу па нарошчванні экспарту і вытворчасці ў гэтым годзе 9 млн т збожжа. Аб гэтым ён заявіў на нарадзе па пытаннях гатоўнасці да правядзення веснавых палявых работ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Зразумела, нельга забываць і пра нарошчванне экспарту", - абазначыў прыярытэты кіраўнік дзяржавы. Паводле яго слоў, за 2021 год пастаўкі на знешнія рынкі выраслі больш як на 17 працэнтаў. "У грашовым выражэнні гэта амаль $7 млрд - тое, да чаго мы імкнуліся. У гэтым годзе трэба перасягнуць гэтыя паказчыкі", - паставіў задачу беларускі лідар.

"У мінулым годзе мы адпраўлялі прадукцыю ў 110 краін. Гэта рэкордны паказчык. Але ў Беларусі дастаткова рэзерваў для далейшага росту экспарту", - перакананы Прэзідэнт. Ён лічыць, што для сельскагаспадарчай вытворчасці цяпер вельмі добры момант, каб, нарасціўшы аб'ёмы прадукцыі, палепшыць сваё фінансавае становішча.

"Задача ў гэтым годзе - атрымаць каля 9 млн т збожжа (трэба ва ўрадзе жалезна запісаць 9 млн т збожжа, і хопіць целяпацца), 700 тыс. т рапсу (калі больш - атрымаеце яшчэ большы эканамічны эфект) і 5 млн т цукровых буракоў, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Таксама забяспечыць перапрацоўчыя прадпрыемствы агракомплексу сыравінай, а жывёлагадоўлю - паўнацэннымі кармамі".

Прэзідэнт падкрэсліў, што асаблівае значэнне цяпер мае правядзенне палявых работ са строгім захаваннем усіх галіновых рэгламентаў і тэхналогій. А для гэтага трэба ўзмацніць спагнанне за тэхналагічныя і арганізацыйныя парушэнні, аператыўна выяўляць і ўстараняць недахопы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі