Сцяг Аўторак, 30 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
16 красавіка 2024, 14:21

 Лукашэнка паставіў арыенцір $9 млрд для экспарту прадукцыі АПК у 2024 годзе

Фота з архіва
Фота з архіва
16 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паставіў арыенцір $9 млрд для экспарту прадукцыі АПК у 2024 годзе. Аб гэтым ён заявіў на нарадзе аб развіцці вёскі і павышэнні эфектыўнасці аграрнай галіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У бягучым годзе мы павінны вырабіць прадукцыі на 6-7 працэнтаў больш і арыентавацца ў экспарце на $9 млрд. Складана? Так. Але мы павінны вырашыць гэтыя задачы. Звяртаюся да кіраўнікоў усіх узроўняў. Вам заўсёды павінна быць мала вашага поспеху", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Як адзначыў у час нарады Прэзідэнт, Беларусь уваходзіць у пяцёрку краін - экспарцёраў малакапрадуктаў і топ-20 вядучых экспарцёраў мясной прадукцыі, а гэта галоўныя прадукты сельскай гаспадаркі.
 
Айчынныя прадукты харчавання пастаўляюцца ў больш як 107 дзяржаў свету, валютная выручка ад іх рэалізацыі за 2023 год склала амаль $7,5 млрд. "І гэта пры рэзкім спадзе сусветных цэн", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.
 
Сёння, паводле яго слоў, стаіць задача рухацца далей, зрабіць работу сельскагаспадарчай галіны больш устойлівай, а яе развіццё - прагрэсіўным.
 
"Усе магчымасці дабіцца таго ў нас ёсць, - перакананы кіраўнік дзяржавы. - Мы гэта ўмеем рабіць. Вы бачыце, якая ў свеце складваецца катастрафічная сітуацыя з прадуктамі харчавання. Зразумела, што становішча будзе толькі ўскладняцца ў сувязі з ростам насельніцтва і тымі праблемамі, якія ахопліваюць у тым ці іншым рэгіёне планеты насельніцтва. Паўтару яшчэ раз: нам трэба забыць пра санкцыі і іншыя заходнія страшылкі. Яны, вядома, ёсць. Але іх трэба забыць. Ведаеце, для чаго. Трэба жалезна пашыраць вытворчасць і экспарт прадукцыі з высокай дабаўленай вартасцю. Развіваць нацыянальныя брэнды, апярэджваючы канкурэнтаў. Заваёўваць новыя таварныя і геаграфічныя сегменты. Іншага не дадзена".-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі