Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка: пасол Беларусі ў Расіі павінен валодаць надзвычайнымі паўнамоцтвамі

Прэзідэнт 13.11.2018 | 15:24

13 лістапада, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Пасол Беларусі ў Расіі павінен валодаць надзвычайнымі паўнамоцтвамі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, назначаючы Уладзіміра Сямашку на пасаду кіраўніка беларускай дыпмісіі ў гэтай краіне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Яшчэ раз трэба паглядзець паўнамоцтвы пасла ў Расійскай Федэрацыі. Я разумею, што рэгалій у яго тут хапае. Не трэба тлумачыць, што такое для нас Расія: гандлёва-эканамічныя адносіны і культурныя, гуманітарныя, наогул агульначалавечыя. Я яму (Уладзіміру Сямашку. - Заўвага БЕЛТА) ужо гаварыў, калі мы абмяркоўвалі раней гэтыя праблемы. Ён павінен валодаць надзвычайнымі паўнамоцтвамі, у яго павінен быць прамы доступ да Прэзідэнта ў любы час па тых пытаннях, якія датычацца нашых адносін з Расійскай Федэрацыяй. Ён не павінен патануць у нашай бюракратыі. Як гэта зрабіць, што трэба... Ён пачне працаваць і ўнясе канкрэтныя прапановы, што трэба для таго, каб у поўным аб'ёме ажыццяўляць паўнамоцтвы", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Калі будуць якія-небудзь праблемы, прапановы, пытанні - званок, прыехаў сюды, сустрэліся, абмеркавалі. Я не думаю, што павінны быць нейкія бар'еры на шляху", - звярнуўся Аляксандр Лукашэнка да Уладзіміра Сямашкі.

Прэзідэнт таксама адзначыў, што абмяркоўваў назначэнне Уладзіміра Сямашкі і з расійскім лідарам. "Я і Пуціна папярэдзіў. Мы з ім абмяркоўвалі, прытым прадметна, кандыдатуру Сямашкі. Ён так з усмешкай гаворыць: "Ну, я чакаю Уладзіміра Ільіча ў Маскве", - расказаў кіраўнік дзяржавы. "Я, кажа, з задавальненнем, няхай прыязджае ў Маскву Уладзімір Ільіч, мы ведаем яго добра. Гэта значыць, вельмі пазітыўнае было стаўленне", - перадаў Аляксандр Лукашэнка падрабязнасці размовы з Прэзідэнтам Расіі.

Кіраўнік дзяржавы таксама абазначыў задачы, якія стаяць перад паслом у Расіі, і самая галоўная - гэта пераадоленне вялікага адмоўнага сальда ва ўзаемным гандлі. "Калі мы яго не вырашым, пра якія беларуска-расійскія адносіны можа ісці размова? Мы не можам далей увесь час хадзіць і гаварыць: ай, добра, пачакаем. $7 млрд (ці колькі там) дэфіцыт у нас гандлёвы", - канстатаваў ён.

Уладзімір Сямашка ў сувязі з гэтым выказаў меркаванне, што такое пытанне трэба вырашаць з двух бакоў. З аднаго боку, неабходна мінімізаваць кошт энергарэсурсаў у рамках рэалізацыі дамоўленасцей у інтэграцыйных фарматах, а з другога - нарошчваць экспарт розных тавараў на расійскі рынак.

Міністр замежных спраў Уладзімір Макей таксама адзначыў, што ёсць магчымасць нарошчваць пастаўкі тавараў у Расію, уключаючы запатрабаваную прадукцыю сельскай гаспадаркі, тэхніку, якія часам завозяцца туды з далёкіх трэціх краін. "Таму ёсць канкрэтны прадмет перагавораў", - сказаў ён.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Хто часцей за ўсё наведвае Беларусь па бязвізавым рэжыме Паводле даных на 29 лістапада, магчымасцямі 30-дзённага бязвізавага знаходжання ў Беларусі скарысталіся амаль 179 тыс. грамадзян розных краін.