1 сакавіка, Пекін /Кар. БЕЛТА/. Пашырэнне кантактаў з Кітаем для Беларусі - прыярытэт у знешняй палітыцы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы са Старшынёй Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў Лі Чжаньшу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Пашырэнне кантактаў з Кітаем для нас - прыярытэт у знешняй палітыцы. Дзякуючы сумесным намаганням паняцце ўсебаковае стратэгічнае партнёрства набыло асаблівае значэнне ў адносінах паміж Беларуссю і КНР. Сёння Мінск і Пекін прадаўжаюць умацоўваць канструктыўны палітычны дыялог, паспяхова развіваць эканамічнае ўзаемадзеянне і пашыраць рэгіянальныя сувязі", - заявіў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ўсепагодны характар двухбаковага супрацоўніцтва дае магчымасць Беларусі і Кітаю рухацца далей. "Мы гатовы і ў далейшым прыкладаць неабходныя намаганні для плённага развіцця нашага партнёрства", - сказаў ён.-0-