Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
09 жніўня 2021, 21:31

Лукашэнка пашкадаваў, што няма адзінай інфармпрасторы Саюзнай дзяржавы

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адзінай інфармацыйнай прасторы Саюзнай дзяржавы ўсё яшчэ не створана. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка сказаў сёння ў час "Вялікай размовы з Прэзідэнтам" - сустрэчы з журналістамі, прадстаўнікамі грамадскасці, экспертнай і медыйнай супольнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Расійскіх журналістаў я часта стаўлю ў прыклад беларусам: паглядзіце, як працуюць. Асобных журналістаў называю, асабліва РТР", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Разам з тым, калі Беларусь звяртаецца да Расіі з просьбай падтрымаць у СМІ, у лепшым выпадку на вядучых каналах можна пачуць "нейкую маленькую заяву".

"Няўжо расіяне не павінны падтрымаць беларусаў, падтрымаць нашу пазіцыю? - задаў Прэзідэнт рэзоннае пытанне. - Гэта ж элементарна. Недзе там дыктар для адчэпкі заяву зробіць - і ўсё. А чаму? Пра якую прастору сёння можна разважаць?"

Прабіцца на расійскія тэлеканалы няпроста: дзейнічаюць розныя зоны ўплыву, грошы. "Дайце нам магчымасць сказаць расіянам, якія мы", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Адзінае, што ў нас засталося ў культуры святое - "Славянскі базар". Калі расіяне яго паказалі?" - пакрытыкаваў беларускі лідар пазіцыю расійскіх ТВ-медыя. Толькі за грошы трансляцыі ідуць у начны час, не ў прайм-тайм.

Канал "БелРос", ад прадстаўніка якога паступіла пытанне, не мае таго ж уплыву, што, напрыклад, РТР. Але якімі б ні былі прагляды, трэба падтрымліваць яго і напаўняць зместам, лічыць кіраўнік беларускай дзяржавы. "Калі вы будзеце ісці насустрач, мы гэта будзем рабіць", - паабяцаў Аляксандр Лукашэнка. Ён лічыць, што праз гэты рэсурс, які лёгка раскруціць якасным кантэнтам, можа дабівацца роўных умоў на інфармацыйным полі. Гэты канал трэба выкарыстоўваць.

"Ёсць шмат пытанняў, па якіх нам трэба працаваць. Калі супраць нас разгорнута інфармацыйная вайна, у гэтай вайне нам трэба быць разам", - падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі