Сцяг Пятніца, 13 лістапада 2026
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 лістапада 2026, 16:18

Лукашэнка параіў Еўрасаюзу не ставіцца да мігрантаў, як да жывёл, а браць прыклад з Беларусі 

3 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі па-чалавечы ставяцца да мігрантаў, прадастаўляючы ім аналагічныя з грамадзянамі правы. Такой практыкі маглі б прытрымлівацца і ў Еўрасаюзе. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на IV Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Беларусь прадаўжае прымаць у сябе ўкраінцаў, якія ўцякаюць ад вайны. З пачатку ваенных дзеянняў у краіну прыбылі амаль паўмільёна грамадзян Украіны. "Мы вітаем. Дзякуй богу, ні адной заявы, ні аднаго выпадку, каб яны тут дрэнна сябе паводзілі. Яны ўцякалі ад вайны, гатовы былі жыць у любых умовах. Мы ім, як і беларусам, прадастаўляем жыллё. Асабліва ў сельскай мясцовасці, дзе маем патрэбу ў людзях. Яны цудоўна працуюць. Многія знайшлі ў Беларусі другі дом. Іх дзецям - дзіцячы сад, адукацыя. Усё, як у нас. Усе яны  ўраўнаваны ў правах з беларусамі і маюць гарантыю работы, медыцынскіх паслуг і адукацыі", - сказаў Прэзідэнт.

"Мы хоць каму-небудзь сказалі пра бежанцаў, як цяпер выюць літоўцы, палякі, нашы суседзі: "Ах, міграцыя, Лукашэнка, лаві іх на граніцы!" ​​- заўважыў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка нагадаў сваю пазіцыю аб тым, што Беларусь ва ўмовах накладзеных на яе санкцый не збіраецца за ўласны кошт абараняць Еўрасаюз ад нелегальнай міграцыі. "Мы не будзем нікога лавіць. Тым больш, вы іх туды звалі. Ну дык прымайце іх і стварыце чалавечыя ўмовы", - сказаў Прэзідэнт.
Ён таксама адзначыў, што ў Беларусь прыязджаюць мігранты не толькі з Украіны, але, напрыклад, з Узбекістана, Туркменістана, дамаўляліся наконт гэтага і з Пакістанам. "Мы іх з задавальненнем прымаем. У нас таксама не хапае людзей. Але як беларусам, так і ім з першага ж дня: бясплатная медыцына, бясплатная адукацыя, заработная плата. Без усялякіх абмежаванняў, як беларусам, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Яны ў нас жывуць. Так, бываюць нейкія выпадкі, бываюць нейкія там сутыкненні інтарэсаў, але яны жывуць".
Што датычыцца шэрага краін Еўрасаюза, там адносіны да мігрантаў зусім іншыя. "Калі вы іх будзеце абзываць публічна, ну дык такія гэта і будуць людзі. Гэта - людзі. Не жывёлы. А адносіны на Захадзе да іх, як да жывёл", - заўважыў Прэзідэнт.

У пацвярджэнне сваіх слоў ён прывёў прыклад тых жа ўкраінцаў, якія прыехалі ў Еўрасаюз, ратуючыся ад вайны: "Дасведчаныя ж людзі. Хто туды збег з Украіны - дасведчаныя людзі, багатыя, з грашыма. Што сёння адбываецца: украінцы - гэта людзі другога сорту, пачынаюць даймаць іх. Яны ад вайны ўцякалі, вы іх прынялі. З радасцю прынялі. Ну дык знайдзіце з імі нармальныя адносіны".-0- 
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі