Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
05 снежня 2019, 14:35

Лукашэнка параіў дэпутатам часцей бываць у працоўных калектывах

5 снежня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка параіў дэпутатам часцей бываць у працоўных калектывах і сустракацца з людзьмі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мая вам парада - вам трэба часцей бываць у працоўных калектывах, няхай нават невялікіх", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Ён падкрэсліў, што дэпутатам трэба як мага больш сустракацца з людзьмі, даведвацца аб іх надзённых праблемах і імкнуцца вырашаць іх. "Прыходзьце да людзей як прадстаўнікі ўлады. Раскажыце ім і аб тым, як працуе парламент, што адбываецца ў краіне і вакол яе. Скажыце, што дзяржава дапаможа, вуду дадзім, але рыбу будуць лавіць самі. Паслухайце людзей, адкажыце на іх пытанні сумленна і шчыра", - дадаў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі