Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
06 снежня 2021, 12:54

Лукашэнка: пара адыходзіць ад вялікай канцэнтрацыі ўлады ў адных руках

6 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння, узгадняючы назначэнне кіраўнікоў мясцовых органаў улады, расказаў аб прычынах унясення змяненняў у Канстытуцыю краіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы дапусцілі б вялікую памылку, калі б пацярпелі паражэнне ў мінулым годзе. Краіны проста не існавала б. Калі б яны на адны суткі прыйшлі да ўлады, тут бы ўжо блок НАТА стаяў пад Смаленскам. Дастаткова на суткі захапіць уладу і паклікаць сюды замежныя войскі. Канстытуцыя дазваляе Прэзідэнту гэта зрабіць. Быў бы іх чалавек, ён гэтым скарыстаўся б. Законна? Законна. Вось чаму спрабуем падраўняць неяк Канстытуцыю", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў цяперашніх умовах нельга канцэнтраваць уладу ў руках аднаго чалавека. "Гэта не сярэдзіна 1990-х, калі катастрофа была: ніхто не ведаў, што рабіць і куды ісці. Так, была рызыка аддаць аднаму чалавеку такую Канстытуцыю ў рукі. Але, здаецца, мы нічога звышшкоднага для народа не стварылі. А стварылі дзяржаву і нам трэба яе абараніць. І трэба адысці ад вялікай канцэнтрацыі цяпер улады ў адных руках. Ці то ў мяне, у каго - не важна. У будучага Прэзідэнта. І грамадства патрабуе перамен. Таму нам патрэбна новая Канстытуцыя. А не таму што "гэта Канстытуцыя патрэбна Лукашэнку". Слухайце, Лукашэнка ўжо наеўся гэтых канстытуцый, улады і ўсяго іншага. Цяпер пытанне не ў Лукашэнку, а ў захаванні стабільнасці ў нашай краіне", - заявіў Прэзідэнт.

Ён звярнуў увагу, што збеглая апазіцыя цяпер змагаецца супраць унясення змяненняў у Канстытуцыю Беларусі. На яго думку, гэта дзіўная палітыка. "Слухайце, а чаго вы змагаецеся? Не прагаласуе народ на рэферэндуме за змяненні - застанецца гэта Канстытуцыя, улада застанецца так, як ёсць", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, збеглая апазіцыя хацела б вярнуцца да Канстытуцыі 1994 года. "Яны неяк прыціхлі, цяпер зноў гавораць: 1994 года. Калі было ліхалецце, калі ніхто ні за што не адказваў, калі кожны быў сам сабе начальнік. Для чаго? Зразумелі (і заходнікі падтрымліваюць): "Вернемся, будзе хаос невялікі, але падзелім уласнасць, а потым уладу перафармаціруем і прыйдзем да таго, што ёсць пры Лукашэнку". Вось такое кола яны хочуць зрабіць. Але ў нас гэта не пройдзе", - падкрэсліў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі