21 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з кіраўніком і каардынатарамі ініцыятыўнай групы звярнуўся да журналістаў і папрасіў іх перадаць сёе-тое кіраўнікам сродкаў масавай інфармацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У час мерапрыемства кіраўнік дзяржавы, звяртаючыся да прысутных там журналістаў, сказаў: "Я прасіў бы журналістаў - перадайце сваім кіраўнікам: калі нехта з кандыдатаў у прэзідэнты, якія збіраюць подпісы, захоча нешта расказаць вось у такім плане, як гэта цяпер адбываецца, гэта трэба зрабіць. Прапануйце (іншым прэтэндэнтам, якія збіраюць подпісы для вылучэння кандыдатам у прэзідэнты. - Заўвага БЕЛТА). Калі яны хочуць. Не хочуць - гэта іх права".
Пры гэтым Прэзідэнт звярнуў асаблівую ўвагу на неабходнасць захоўваць раўнавагу ў названым пытанні. "Інакш зноў жа будуць папракаць: "А, Прэзідэнт тут сабраўся..." - заўважыў кіраўнік дзяржавы. - Справа нават не столькі ў тым, колькі подпісаў сабралі (ініцыятыўныя групы. - Заўвага БЕЛТА). Для мяне важна, як ідзе гэты збор, што людзі гавораць. Для мяне гэта важна як Прэзідэнта. Што, можа, не важна для іншых кандыдатаў, але для мяне - важна. Але тым не менш няхай кожны скажа, як у яго ідзе збор подпісаў і гэтак далей. Хаця б па некалькі хвілін. Гэтак жа, як у мяне тут, (каб. - Заўвага БЕЛТА) яны маглі выказацца".-0-