Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
11 лістапада 2021, 13:26

Лукашэнка папрасіў Расію падключыць стратэгічную авіяцыю да дзяжурства на граніцах Беларусі і Саюзнай дзяржавы

11 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка расказаў, што прасіў Міністэрства абароны Расіі праз Прэзідэнта гэтай краіны, каб яны падключыліся да дзяжурства на граніцах Беларусі і Саюзнай дзяржавы. Аб гэтым ён заявіў сёння на нарадзе з кіраўніцтвам Савета Міністраў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Як я ўчора заўважыў, яны накіравалі сюды стратэгічныя бамбардзіроўшчыкі ў суправаджэнні нашых знішчальнікаў. Мы павінны пастаянна маніторыць сітуацыю на граніцы. Няхай пішчаць, крычаць. Так, гэта бамбардзіроўшчыкі, якія здольны несці ядзерную зброю. Але ў нас няма іншага выхаду. Мы павінны бачыць, што яны там робяць за межамі", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

"Як мы і дамаўляліся: на Гомель з Масквы ўздоўж паўднёвай граніцы Беларусі, заходнюю граніцу, на Паставы ў Віцебскай вобласці, з Паставаў праз Оршу ляцяць на Маскву. Вось гэта кальцо - Прыбалтыка, Польшча і Украіна - павінны маніторыць расійскія і беларускія ваеннаслужачыя. Аб гэтым мы дамовіліся з расіянамі. Нам нельга жартаваць. Абстаноўка там сур'ёзная. Самае галоўнае, яны адышлі ад дамоўленасцей. Мы не ведаем, чаго яны хочуць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Расіяне, беларусы, разам мы павінны кантраляваць гэту сітуацыю", - падкрэсліў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі