Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 лютага 2020, 13:18

Лукашэнка папярэдзіў чыноўнікаў наконт праблем пры змяненні сістэмы аплаты працы бюджэтнікаў

28 лютага, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка папярэдзіў чыноўнікаў аб недапушчальнасці праблем пры пераходзе на новую сістэму аплаты працы ў бюджэтнай сферы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Цяпер людзі атрымалі зарплату за студзень. І з'явіліся пытанні, з якімі трэба будзе сур'ёзна разабрацца", - сказаў Прэзідэнт.

Паводле яго слоў, Камітэт дзяржкантролю, адпаведныя міністэрствы, прафсаюзы займаюцца ўдакладненнем сітуацыі. "Мне яшчэ падагульняючага даклада няма. Але камусьці мала не падасца. Калі нехта не растлумачыў. Але справа не ў тлумачэнні. Вы што, на месцах не можаце налічыць няшчасную заработную плату? Гэта што, складанае нейкае гандлёвае, прамысловае, сельскагаспадарчае прадпрыемства, дзе трэба вылічваць нормы, выпрацоўку..." - абурыўся Аляксандр Лукашэнка.

"Гэта ж самая элементарная бухгалтэрыя - у бюджэтнай сферы налічыць заработную плату. Чаму гэтага не адбылося... Я думаю, урад і Камітэт дзяржкантролю, калі трэба - і пракуратура, даложаць, што там адбылося. Вы проста падстаўляеце і мяне. Я ж публічна сказаў, што ніхто не павінен пацярпець", - дадаў беларускі лідар.

Як паведамлялася БЕЛТА, з 1 студзеня 2020 года зарплаты работнікам бюджэтных арганізацый і прыраўнаваных да іх (а такіх у краіне амаль 856 тыс. чалавек) пачалі разлічваць па новай схеме. Новая схема аплаты працы заключаецца ў тым, што доля акладу ў складзе зарплаты стала вышэйшай і змянілася структура стымулюючых (надбаўкі і прэмія) і кампенсуючых (даплаты) выплат, якія былі ўніфікаваны. Дзякуючы гэтаму механізм фарміравання зарплаты, як сцвярджаецца, стаў больш зразумелым і празрыстым. Аклад вырас за кошт таго, што раней пры яго вылічэнні выкарыстоўвалася тарыфная стаўка першага разраду, якую цяпер замянілі на базавую стаўку. З 1 студзеня яна ўстаноўлена ў суме Br185. Замест 27-размернай адзінай тарыфнай сеткі ўвялі 18-разрадную, на аснове якой вызначаецца база для разліку памеру аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый. Частка выплат устанаўліваецца цэнтралізавана. Адначасова пашыраны правы кіраўнікоў бюджэтных арганізацый па ўстанаўленні даплат і надбавак так, каб улічвалася спецыфіка працы і ўклад кожнага супрацоўніка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі