Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
20 лютага 2024, 13:48

Лукашэнка папярэдзіў аб правакацыі, што рыхтуецца заходнімі спецслужбамі ў Польшчы

20 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка папярэдзіў аб правакацыі, якая рыхтуецца ў Польшчы з удзелам польскай і амерыканскай разведак. Такую аператыўную інфармацыю кіраўнік дзяржавы агучыў на пашыранай нарадзе з кіруючым складам дзяржаўных органаў сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Усе здабытыя разведкай сцэнарыі розных правакацый, правядзення экстрэмісцкіх акцый з задзейнічаннем баевікоў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Украіны, Польшчы і Літвы, мы ведаем і неадкладна расказваем, наколькі гэта магчыма. Цяпер падтрымаем гэту традыцыю. Яшчэ адна аператыўная інфармацыя. Даслоўна цытую (гэта ужо для палякаў важна): "польская і амерыканская разведкі рыхтуюць буйнамаштабную правакацыю супраць насельніцтва Польшчы, у якой абвінавацяць Расію і Беларусь", - расказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што патрэбна падстава і "заварушка". "Некалі фашысты - Гітлер падрыхтаваў такую аперацыю на граніцы з Польшчай, каб справакаваць пачатак ваенных дзеянняў. Цяпер гэтыя нягоднікі. Зразумела, амерыканцы - ім усё роўна - апошні ўкраінец або апошні паляк памрэ… Але як могуць палякі з амерыканцамі дамаўляцца аб такім сцэнарыі?! Гэта пытанне, - адзначыў Прэзідэнт. - Ведаеце, пасля гэтага цяпер пачнецца лямант: "Ах, вось тут ён нагнятае сітуацыю, палохаючы палякаў!". Я сказаў, а вы рабіце высновы - я гавару палякам і іншым. Пажывём - убачым. Але мы папярэдзілі па-братэрску польскі народ, каб былі акуратныя і асцярожныя".

"Адначасова Варшава спрабуе завербаваць высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў, якія змогуць замяніць нашых "ціхушак" і "лахушак".  Разумеюць - яны не здольны перавярнуць Беларусь, рэалізаваць сцэнарый ужо ні каляровай нейкай рэвалюцыі і нейкага марш-кідка сюды, у Беларусь. Яны не змогуць рэалізаваць узброенае ўварванне. Мы сочым за гэтым працэсам, бачым іх падыходы да кіраўнікоў у Беларусі як у ваеннай сферы, так і цывільнай, - сказаў Прэзідэнт. - Яны будуць шукаць і ствараць новых лаяльных Захаду і больш эфектыўных дзеячаў тут. У ход пойдуць усе метады - ад банальнага подкупу і шантажу да пагроз жыццю і здароўю вам і вашым блізкім і родным. У фокусе ўвагі можа быць хто хочаце".-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі