Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
07 жніўня 2020, 11:33

Лукашэнка: пандэмія - гэта не проста хвароба, а палітычная і эканамічная вайна

7 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пандэмія ў свеце з'яўляецца не проста распаўсюджваннем нейкай хваробы, а палітычнай і эканамічнай вайной. Такое меркаванне выказаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы з работнікамі аховы здароўя і ўручэння ім дзяржаўных узнагарод, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, на жаль, у свеце так і не з'явіліся гатовыя рэцэпты, як вылечыць захворванне. "Але разам мы справіліся, наперакор усім крытыкам і нядобразычліўцам, - сказаў Прэзідэнт. - Іх было шмат, застаецца шмат і будзе нямала, таму што, як я вас папярэджваў тры месяцы таму, пандэмія - гэта не проста хвароба. Гэта палітычная і, як ужо сёння бачым, эканамічная нават не процістаянне, а вайна".

"Усе дзяржавы спрабуюць выкарыстаць гэту хваробу, каб падняцца, узвысіцца і апусціць іншых, калі гэта ў іх атрымаецца", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі