Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 чэрвеня 2022, 15:40

Лукашэнка: паміж Зяленскім і ўкраінскімі ваеннымі пачынаецца сур'ёзны канфлікт

3 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Паміж Прэзідэнтам Украіны і ваеннымі гэтай краіны пачынаецца сур'ёзнае процістаянне. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, адказваючы на пытанні журналістаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Польшча - вы бачыце - і туды і сюды: і прымем бежанцаў, і не прымем, і грошы дайце, і праз нас грошы ва Украіну. Ужо дагаварыліся да таго, што заходнюю Украіну гатовы адняць, - сказаў Прэзідэнт. - Адняць не атрымаецца. Ужо ва Украіне, паводле маіх даных, паміж Зяленскім і ўкраінскімі ваеннымі пачынаецца сур'ёзнае процістаянне і канфлікт. Ваенныя, як ніхто, разумеюць, што такое канфлікт з Расіяй. Там гінуць хлопцы ваенныя. Яны бачаць, на што здольныя і колькі могуць ваяваць. А ваяваць далей не змогуць. Вы бачыце, Расія памяняла тактыку".

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што з украінскага боку хутка не будзе каму ваяваць, а тэрытарыяльная абарона не заменіць узброеныя сілы, і ваенныя гэта бачаць.

Кіраўнік дзяржавы ў сувязі з гэтым акцэнтаваў увагу і на сумніўных дамоўленасцях і абяцаннях украінскага кіраўніцтва ў адрас Польшчы, што таксама выклікае негатыўную рэакцыю ўнутры нацыяналістычных сіл ва Украіне, у тым ліку сярод ваенных. "Яны ўбачылі, што ён палякам прадаставіў статус. А гэта вядзе да чаго? Адняць захад (краіны. - Заўвага БЕЛТА), - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Таму ў іх пачынаецца гэта процістаянне паміж Прэзідэнтам і ваеннымі. І я ўпэўнены, украінскія ваенныя знімуць галаву любому. Я не гавару там нацыкі-не нацыкі. Слухайце, гэта пытанне філасофскае. Ваенныя Украіны знімуць галаву любому, асабліва нацыкі, як некаторыя іх называюць, якія хочуць мець "самостийную, вольную Украину". Яны не хочуць, каб там былі не толькі рускія, беларусы, але і палякі. І яны знімуць галовы ўсім, хто сёння хоча расчляніць Украіну. Нам гэта не трэба. Я даўно аб гэтым сказаў. Глядзіце, збываецца. Я ж тады сказаў: яшчэ да нас і расіян звернуцца, каб мы абаранілі гэту Украіну".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі