Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
02 верасня 2021, 09:16

Лукашэнка: паміж Мінскам і Ханоем склаліся адносіны сапраўднай дружбы, не падуладныя знешнепалітычнай кан'юнктуры

2 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам Нгуен Суан Фука з нацыянальным святам - Днём незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Сучасны В'етнам, прытрымліваючыся запаветаў Хо Шы Міна, паспяхова прадаўжае будаваць незалежную і справядлівую дзяржаву для народа", - падкрэсліў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што паміж Мінскам і Ханоем склаліся адносіны сапраўднай дружбы і даверу, якія не падуладныя знешнепалітычнай кан'юнктуры.

Прэзідэнт Беларусі таксама выказаў перакананасць: "Двухбаковае ўзаемадзеянне ў сферах прамысловасці, сельскай гаспадаркі, навукі, адукацыі і культуры мае значны патэнцыял, і мы сумеем рэалізаваць яго ў поўнай меры, нягледзячы на абмежаванні, выкліканыя сусветнай пандэміяй, іншыя часовыя складанасці".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі