
7 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам напярэдадні святкавання Дня Перамогі прынята рашэнне аб памілаванні 42 чалавек, асуджаных за злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Сярод памілаваных 18 жанчын і 24 мужчыны. З іх 13 маюць хранічныя захворванні, адзін з'яўляецца інвалідам. У 24 асуджаных ёсць непаўналетнія дзеці, двое - шматдзетныя. Дзесяць асоб старэйшыя за 50 гадоў, адзін дасягнуў пенсійнага ўзросту.
Усе яны хадайнічалі аб памілаванні, прызналі віну і раскаяліся ва ўчыненым.
Міністэрства ўнутраных спраў забяспечыць кантроль за іх правапаслухмянымі паводзінамі.-0-