ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Субота, 19 верасня 2020
Мінск Пераменная воблачнасць +9°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
09 жніўня 2020, 14:44

Лукашэнка: палохаць нас санкцыямі не трэба

Аляксандр Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Не трэба палохаць Беларусь санкцыямі. Аб гэтым Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння пасля галасавання на выбарах, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што перадвыбарная кампанія праходзіць у адпаведнасці з заканадаўствам. Адказваючы на пытанне адносна правядзення мітынгаў канкурэнтамі, Аляксандр Лукашэнка сказаў, што ў Мінску загадзя былі прадугледжаны пляцоўкі для такіх мерапрыемстваў. Як, уласна кажучы, гэта робіцца і ў замежных краінах.

Прэзідэнт звярнуў увагу, што апошнія мітынгі, арганізаваныя прэтэндэнтамі на прэзідэнцкую пасаду, міліцыя і АМАП нават ахоўвалі. "Мы непакоіліся за людзей, мы іх нават ахоўвалі", - заўважыў ён.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: "У Мінску ў нас шэсць пляцовак, і толькі на адной-дзвюх былі мерапрыемствы, яшчэ чатыры - у запасе. Ідзіце і дэманструйце. Але калі вы будзеце дэманстраваць дзе папала, у мэтах парушэння закону, а законам усё ўрэгулявана, і будзеце перашкаджаць іншым людзям, мы будзем прыцягваць вас да адказнасці. Вось і ўся арыфметыка".

Прэзідэнт звярнуў увагу: усе пляцоўкі былі загадзя распісаны, і перш за ўсё была дадзена магчымасць апазіцыі вызначыць, у якія дні яна будзе праводзіць мерапрыемствы. "Распісалі кожны дзень. Я ў курсе справы, гэта пытанне ўжо да мяне даводзілі. Я ў Мінгарвыканкаме папрасіў гэту інфармацыю, і яны прадаставілі графік - узгоднена з усімі штабамі, з усімі лідарамі. Якія пытанні могуць быць?" - прадоўжыў кіраўнік дзяржавы.

Пры гэтым Прэзідэнт падкрэсліў, што сам не праводзіў у Мінску ніякіх акцый.

"Хочаце пасля выбараў выказаць сваё меркаванне - добра, давайце паглядзім, на якіх пляцоўках згодна з законам, і выказвайце сваё меркаванне", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

На пытанне, ці не баіцца кіраўнік дзяржавы ўвядзення санкцый шэрагам дзяржаў пасля выбараў, Прэзідэнт адказаў: "Мы ўжо ведаем, што такое санкцыі".

Гаворачы аб наступствах каранавіруса для беларускай эканомікі, Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу: намецілася тэндэнцыя росту эканомікі і павялічыліся золатавалютныя рэзервы. "Таму ёсць добрыя тэндэнцыі да таго, што мы выкарабкаемся з гэтага крызісу", - заўважыў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі