Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 красавіка 2019, 14:20

Лукашэнка: палітыка міжнацыянальнага і міжканфесійнага міру - брэнд Беларусі

15 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Палітыка міжнацыянальнага і міжканфесійнага міру з'яўляецца брэндам Беларусі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв'ю турэцкаму інфармацыйнаму агенцтву "Анадолу", паведамляе БЕЛТА.

"Мы праводзім палітыку міжканфесійнага міру, і гэтым славіцца Беларусь. Гэта наш брэнд - мір, стабільнасць, адсутнасць нацыянальнай, міжканфесійнай варожасці. І гэтай палітыкі мы будзем прытрымлівацца пастаянна", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што адкрытая нядаўна ў Мінску мячэць таксама з'яўляецца фактарам такой згоды. Улічваючы вялікую колькасць паслядоўнікаў гэтай рэлігіі, было прынята рашэнне пабудаваць у Мінску мячэць. У яе адкрыцці прымаў удзел і Прэзідэнт Турцыі.

"Мячэць, якую мы пабудавалі, - фактар згоды, у канчатковым выніку, міру ў нашым грамадстве. Я прыхільнік гэтага. Таму перакананы: атрымаўшы свой дом тут, як праваслаўныя, католікі, іўдзеі і многія іншыя, галоўны дом - мячэць, мусульмане ўдзячны Беларусі, удзячны Рэджэпу Таіпу Эрдагану (Прэзідэнт Турцыі. - Заўвага БЕЛТА), які і свае сродкі інвесціраваў у гэту мячэць. Мы дапамагалі будаваць мячэць", - сказаў Прэзідэнт.

"У нас жыве, па-мойму, больш за 30 тыс. мусульман, якія ніколі нідзе на тэрыторыі Беларусі не стваралі ніякіх праблем", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі